У Мінску з'явіцца амбасада Эстоніі

Эстонія пашырае сваё консульства ў Беларусі да ўзроўню амбасады.
Як адзначае The Baltic course, наладжванню больш цесных адносін Эстоніі і Беларусі спрыяе рост запатрабаванняў эстонскіх бізнесменаў, а таксама сігналы аб тым, што беларускае кіраўніцтва зацікаўлена ў далейшым развіцці кантактаў з Еўрапейскім саюзам.

Міністр замежных спраў Эстоніі Урмас Паэт сказаў, што сітуацыя ў Беларусі змянілася.

“Мы ўсё бачым: беларускія лідэры гатовыя да больш цесных адносінаў з Еўрапейскім саюзам, і, вядома, мы зацікаўленыя ў тым, каб адносіны паміж Беларуссю і ЕС сталі мацнейшымі”, — адзначыў Паэт.