У Мінску зноў адключылі мабільны інтэрнэт

Мабільны інтэрнэт знік каля 12.30 / yandex
Мабільны інтэрнэт знік каля 12.30 / yandex

Прыблізна ў 12.30 —12.45 гадзін жыхары Мінска сталі скардзіцца на праблемы з мабільным інтэрнэтам. Доступ прапаў у карыстальнікаў МТС, А1 і life :).

Непаладкі з мабільным інтэрнэтам мінчане сталі заўважаць яшчэ ў 10 гадзін раніцы. Інтэрнэт тады знік на 10-15 хвілін, але неўзабаве вярнулася як 3G-сувязь, так і LTE.

Нагадаем, што праблемы з доступам у інтэрнэт у Мінску ўзнікаюць практычна кожную нядзелю. Напрыклад, 15 лістапада ў сталіцы не было мабільнага інтэрнэту восем гадзін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі