У Мінску знізіліся кошты на жыллё, тэндэнцыя мусіць захавацца
За мінулы тыдзень сярэдні кошт аднаго квадратнага метра апусцілася на 0,21 % і дасягнула мінімальнага за дзевяць месяцаў узроўню ў 1923 долары. Па словах экспертаў, падзенне кошту жылля ў сталіцы ў бліжэйшы час працягнецца. Аналітыкі рынку нерухомасці прадказваюць, што ў хуткім часе кошты на жыллё ў Мінску ўпадуць да 1650-1750 долараў за квадратны метр. За апошні тыдзень, па звестках аналітычнага цэнтру realt.by, зніжэнне коштаў адбылося па ўсіх катэгорыях кватэраў. Цяпер сярэдні кошт квадратнага метра ў аднапакаёвай кватэры ў Мінску складае 1968 долараў, у двухпакаёвай — 1900, трохпакаёвай — 1906, чатырохпакаёвай — 1911.
Сярэдні кошт аднапакаёўкі складае 67,8 долараў (мінімальны кошт 23 тысячы долараў, максімальны 203 тысячы долараў). Сярэдні кошт двухпакаёўкі – 93, трохпакаёўкі – 130, чатырохпакаёўкі — 160 тысячаў долараў, паведамляе Прайм-ТАСС.
Паводле "Телеграф"