У Мінску знікла 13-гадовая школьніца (фота)
У Мінску знікла 13-гадовая школьніца Ганна Лашкіна. Увечары 1 кастрычніка яна пайшла на заняткі ў касцёл на вуліцы Лабанка, аднак там не з'явілася. Месцазнаходжанне Лашкінай дагэтуль невядомае. Дзяўчынку шукаюць міліцыя і валанцёры пашукова-ратавальнага атрада "Анёл".
Фота: sputnik.by і з сацыяльных сетак.