У Мінску знайшлі склад кантрабандных музычных інструментаў (відэа)

У Першамайскім раёне Мінска фінансавая міліцыя сумесна з падаткавікамі выявіла ў прыватным доме склад кантрабандных музычных інструментаў. Дакументаў, якія б пацвярджалі законнасць набыцця тавару, не знайшлося. Кошт кантрабанды ацанілі на суму 475 млн рублёў.

Як паведамляе прэс-служба Камітэта дзяржаўнага кантролю, сінтэзатары, гітары і іншае музычнае абсталяванне належаць сталічнаму прыватнаму прадпрыемству, якое гандлюе падобным таварам на рынку "Ждановічы" і праз інтэрнэт-крамы. Як стала вядома, дырэктар набываў музычныя інструменты ў Расіі за наяўныя, пасля чаго прадаваў у Мінску.

На выяўленую кантрабанду наклалі арышт. Дырэктару прадпрыемства пагражае штраф — да 9 млн рублёў.

Фота: kgk.gov.by, відэа: АНТ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі