У Мінску змяняюцца назвы 51 прыпынка грамадскага транспарту

Сёння ў Мінску зменяцца назвы 51 прыпынка. Змены тычацца пераважна “стандартных” назваў — цяпер іх заменяць на больш арыгінальныя варыянты. Напрыклад, “Гаражы” стануць “Чырвонай слабадой”, “Катэджы” набудуць імя Кандрата Крапівы, “Кафэ Дыялог” будзе звацца “Яблыневым садам”, а “АўтаВАЗ” — “Слуцкім гасцінцам”.

Таксама будуць расшыфраваныя некаторыя абрэвіятуры. Напрыклад, “МПЗ” стане “Падшыпнікавым заводам”, а “ЖБІ” — “Заводам жалезабетонных вырабаў”. Прыпынак “Вадасховішча” будзе ўдакладнены: “Чыжоўскае вадасховішча”. “Рынак” ператворыцца ў “11-ю лякарню”,  а “Кацельная” — у “Інстытут хіміі новых матэрыялаў”, піша minsknews.by.

У Мінску самыя забруджаныя вуліцы — Радыяльная і Ціміразева

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі