У Мінску затрыманы дырэктар аўтацэнтра "Мерседэс"
![Аўтацэнтр "Энергія ГмБХ"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-12/mers_7_12.jpg.webp?itok=pJBJl-mj)
Аўтацэнтр "Энергія ГмБХ" / /yandex.ru/maps
Стала вядома пра затрыманне за ўдзел у пратэстах дырэктара аўтацэнтра "Энергія ГмБХ" — гэта салон, які з'яўляецца афіцыйным дылерам аўтамабільнай маркі "Мерседэс". Інфармацыя пра затрыманне топ-менеджара з'явілася ў канале сілавікоў.
На відэа, якое публікуюць сілавікі, мужчына кажа, што ў жніўні 2020 года ўдзельнічаў у мітынгу. "На той момант гэта не было забаронена, таму хадзіў", — адзначае ён. Мужчына таксама кажа, што "пералічыў 1200 рублёў у Фонд салідарнасці", і дадае, што "за гэтыя дзеянні затрыманы".
Сілавікі таксама прымусілі мужчыну назваць свой заробак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.