У Мінску закрываюць арт-прастору Hide. Каманда пляцоўкі паведаміла пра гэта ў сацсетках, але прычыну такога рашэння не ўдакладніла: "Сябры, мы закрываемся. Апошняя паці 07.01. Анонс і лайн-апы пазней. Бясконца любім вас".
Арт-прастора Hide знаходзілася на Кастрычніцкай вуліцы. Там праводзіліся нефармальныя вечарыны і канцэрты.
Восенню ў Hide ўрываліся сілавікі, якія затрымалі аднаго з наведвальнікаў.