У Мінску з-за пашкоджання сеткі спыніліся тралейбусы ў двух мікрараёнах

У Мінску з-за пашкоджання сеткі спыніліся тралейбусы ў двух мікрараёнах

У двух мікрараёнах Мінска спыніліся тралейбусы. Прычынай стала пашкоджанне кантактнай сеткі. Як адзначае БЕЛТА, транспартныя праблемы ўзніклі па вуліцы Арлоўскай і ў раёне ДС Зялёны Луг-7.

У 17.40 спыніўся рух на маршрутах №№ 22, 33, 38, 40, 54, 55, 92. Тралейбусы маршрутаў №№ 33, 38, 54, 55 ходзяць да 2-га кальца.

На ДС Зялёны Луг-7 з 17.29 спыніўся рух тралейбусаў на маршрутах №№ 2, 46, 53. Тралейбусы маршрутаў №№ 46, 53 ходзяць да разваротнага кальца Зялёны Луг-3, маршруту №2 — да ДС Каліноўскага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі