У Мінску выступяць Limp Bizkit

Адна з самых папулярных альтэрнатыўных каманд канца дзевяностых гадоў мінулага стагоддзя, нью-метал-гурт Limp Bizkit дасць канцэрт у Мінску. У межах сусветнага турнэ ў падтрымку новага альбома Limp Bizkit 5 кастрычніка выступяць у сталічнай Мінск-Арэне. Гэту інфармацыю пацвярджае і афіцыйны сайт гурта.

Альбом "Gold cobra" стаў для Limp Bizkit першым за апошнія 5 гадоў. Дыск цікавы яшчэ і тым, што быў запісаны залатым складам гурта, у які ўвайшлі Фрэд Дэрст, гітарыст Уэс Борланд, басіст Сэм Рыверс, ударнік Джон Ота і
DJ Lethal.

Рэліз "Gold cobra" прызначаны на канец лета, пасля чаго музыкі адправяцца ў турнэ ў яго падтрымку, якое стартуе ў Еўропе і ў гэты раз не абміне і Беларусь.

Кошт квіткоў: ад 100 000 да 200 000 белы.руб.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць на сайце Палаца Рэспублікі www.palace.by ці www.ticketpro.by
Тэлефоны: (017) 2299039, (029)3405106, (029)7511175.

Фота: last.fm

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі