У Мінску выступіць вакаліст Iron Maiden

Першы вакаліст легендарнага хэві-метал гурта Iron MaidenПол Дзі'Ана (Paul Di'Anno) 10 красавіка выступіць у мінскім Westworld club, паведамляе рэсурс XLAM.BY





Дзі'Ана
быў удзельнікам Iron Maiden з 1978 па 1981 год і лічыцца адным з самых харызматычных хэві-метал-вакалістаў.


У параўнанні з наступным вакалістам, славутым Брусам Дзікінсанам, Дзі'Ана валодае меншым дыяпазонам, але больш вольнай манерай выканання. Вакальную кар'еру ён пачынаў у панк-гурце пад назвай Paedophiles, што адбілася і на яго стылі характэрнай наўмыснай хрыпатой.

Цяпер у голасе Пола чутна ўзроставае напружанне, уплыў алкаголю і тытуню. Яго голас стаў больш хрыплым, змрочным і агрэсіўным, што ў прынцыпе не замінае яму радаваць фанатаў.

Канцэрт пройдзе ў межах сусветнага турнэ з нагоды трыццацігоддзя з моманту выхаду альбома "Iron Maiden". У яго праграме 9 песень з рэпертуару Iron Maiden пачатку 80-х і уласная творчасць Пола Дзі'Ана, якая ўяўляе сабой класічны жорсткі heavy metal. Так, апошні альбом музыкі — гэта штосьці накшталт" Judas Priest ці Pantera у іх лепшыя часы".

Фота: metal-archives.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі