У Мінску выберуць "Веламіс-2017"

У Мінску выберуць "Веламіс-2017"

7 і 8 ліпеня ў Мінску пройдзе дзве міжнародныя велагонкі: "Кубак Мінска" і "Гран-пры Мінска". Напярэдадні арганізатары правядуць у гандлёвым цэнтры Galleria Minsk адкрытую прэс-канферэнцыю, доступ на якую атрымаюць усе жадаючыя. Пачатак 6 ліпеня ў 16:00.

Там можна будзе пагутарыць з Аляксандрам Кулікоўскім з каманды "Газпрам-Русвела" — пераможцам "Кубка Мінска-2016" — і Сяргеем Папокам з роварнага клуба "Мінск" — пераможцам "Гран-пры Мінска-2016". Акрамя таго, арганізатары прэзентуюць майкі, якія атрымаюць пераможцы гонак у розных намінацыях: на "Кубку Мінска" — самы агрэсіўны гоншчык, лепшы малады гоншчык, лепшы беларускі гоншчык і лепшая каманда; на "Гран-пры Мінска" — пераможца, самы актыўны гоншчык, лепшы малады гоншчык, лепшы беларускі гоншчык і лепшая каманда.

У 2017 годзе "Веламіс" выберуць у Мінску ў другі раз. Летась у конкурсе перамагла студэнтка лінгвістычнага універсітэта Вераніка Жалубоўская. Дзяўчына прызналася, што доўга не магла зарабіць на ўласны ровар, таму два гады пазычала яго ў сяброў.

У Мінску выберуць "Веламіс-2017"
Вераніка Жалубоўская. Фота: "Минск-Новости".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі