У Мінску сёння пройдуць суды над затрыманымі на Першамай

У Мінску сёння пройдуць суды над затрыманымі на Першамай

Суд Цэнтральнага раёна Мінска 2 траўня разгледзіць справы актывістаў, затрыманых на першамайскіх акцыях, піша праваабарончы сайт "Вясна".

Як паведамлялася раней, на мітынгу афіцыйных прафсаюзаў у парку Перамогі былі затрыманыя актывісты аргкамітэта “Народнай грамады" Сяргей Спарыш, Валянцін Троцкі, Рыгор Пагарцаў, Андрэй Шыпулін, а таксама адзін з выпадковых удзельнікаў дэманстрацыі Сяргей Тарасенка. Усіх іх адвезлі у РУУС Цэнтральнага раёна, дзе пратрымалі тры гадзіны. Потым Спарыша, Троцкага і Шыпуліна адправілі да суда ў ІЧУ на Акрэсціна, а астатніх адпусцілі.

На дазволеным мітынгу незалежных прафсаюзаў у Кіеўскім скверы былі затрыманыя тры актывісты анархісцкага руху на чале з Вячаславам Касінеравым. Яны разгарнулі транспарант "Свабода, роўнасць, раўнапраўе, самакіраванне". За гэта яны атрымалі папярэджанне ад начальніка мінскага АМАПу Дзмітрыя Балабы, а потым і ад арганізатараў мітынгу. Анархістаў затрымалі, калі яны сыходзілі з мітынгу. Пазней Касінерава і яшчэ аднаго ўдзельніка пікету адпусцілі з РУУСа. Трэцяга юнака, які хаваў свой твар пад маскай, даставілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Верагодна, сёння будуць судзіць і яго. Прозвішча затрыманага невядомае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі