У Мінску сутыкнуліся маршрутка і легкавік, ёсць пацярпелыя
![На месцы аварыі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-12/marsz01.jpg.webp?itok=1EMChn7q)
На месцы аварыі / t.me/gaiminsk/
У Мінску сутыкнуліся маршрутка і легкавік, ёсць пацярпелыя. Як паведамляе прэс-служба сталічнай ДАІ, здарэнне адбылося ў пятніцу каля 08:20 на скрыжаванні Партызанскага праспекта і вуліцы Селіцкага. Паводле папярэдняй інфармацыі, 51-гадовы вадзіцель Nissan не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго наехаў на раздзяляльны парапет, а пасля — на маршрутку.
Цялесныя пашкоджанні атрымалі пасажыры і легкавіка, і маршрутнага таксі (колькасць не паведамляецца). Іх завезлі ў медустанову для абследавання.
![У Мінску сутыкнуліся маршрутка і легкавік, ёсць пацярпелыя](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Marsz04.jpg.webp?itok=vWHKpDap)
![У Мінску сутыкнуліся маршрутка і легкавік, ёсць пацярпелыя](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Marsz02.jpg.webp?itok=0Z6GfVml)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.