У Мінску судзілі кур'ера, які забіраў грошы ў пенсіянераў

Кур'ер паспеў забраць у пенсіянераў больш за 38 тыс. рублёў / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Кур'ер паспеў забраць у пенсіянераў больш за 38 тыс. рублёў / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Вынесены прысуд па справе кур'ера-ўдзельніка ашуканскай схемы аб фальшывых ДТЗ. 42-гадовага мужчыну прысудзілі да 8 гадоў пазбаўлення волі і штрафу ў 300 базавых велічынь (11,1 тыс.рублёў). Акрамя таго, ён павінен пакрыць шкоду пацярпелым.

Абвінавачаны толькі забіраў грошы ў пенсіянераў. Пажылым людзям тэлефанавалі невядомыя і паведамлялі, што іх сваякі трапілі ў бяду.  Затым тыя, хто тэлефанаваў, таксама прасілі сабраць грошы, каб "вырашыць" пытанне аб тым, каб не распачалі крымінальнай справы. Грошы трэба было аддаць кур'еру. Каб пацярпелыя не сумняваліся ў рэальнасці ДТЗ, абанент прасіў перадаць у бальніцу, дзе знаходзіцца пацярпелы сваяк, пасцельную бялізну і рэчы.

Кур'ер, якога судзілі ў Мінску, "завалодаў грашыма пацярпелых у суме больш за 38 тыс. рублёў", адзначылі ў пракуратуры.  Прысуд у дачыненні да яго ў законную сілу не ўступіў. Ён можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі