У Мінску створаць “інтэрнат” для бяздомных жывёл
На мінскім прадпрыемстве па прыёме і ўтрыманні кінутых жывёл "Фауна горада" будзе створаны ўчастак па ўтрыманні стэрылізаваных бяздомных жывёл.
Пра гэта паведаміў дырэктар КУП "Фауна горада" Алег Харкевіч. Паводле яго слоў, пытанне аб стварэнні такога ўчастка плануецца вынесці на снежаньскую сесію Мінскага гарадскога савета дэпутатаў.
Як расказаў Харкевіч, цяпер на прадпрыемстве ўжо ўтрымліваецца каля 20 стэрылізаваных жывёл, якіх потым плануецца ўладкаваць у сем'і мінчан, але неабходна замацаванне гэтай ініцыятывы прадпрыемства з боку выканаўчых органаў.
Адведзены ўчастак дазволіць утрымліваць на прадпрыемстве каля 30 стэрылізаваных жывёл. Паводле слоў спецыяліста, гэта будуць у асноўным безнаглядныя сабакі: іх больш ахвотна забіраюць з прытулку.
БелаПАН