Вы тут

У Мінску скарацілася колькасць жыхароў — упершыню з 1939 года

"Брама Мінска" / belarusmini.by

У 2020 годзе насельніцтва Мінска скарацілася болей чым на 10 тысяч чалавек, паведамляе Белстат.

У параўнанні з пачаткам 2019 года агульная колькасць мінчан напачатку 2020 года вырасла на 7 237 чалавек — з  2 012 896 чалавек да 2 020 133 чалавек. Але напачатку 2021 года статыстыкі засведчылі, што ў сталіцы Беларусі жыве 2 009 786 чалавек, то бо на 10 347 чалавек меней, чым летась.

Колькасць насельніцтва Мінска знізілася ўпершыню з 1939 года за выняткам часоў Вялікай Айчыннай вайны. Белстат не каменціруе гэтыя лічбы ў сваім аглядзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.