Вы тут

У Мінску шкадуюць пра закрыццё генконсульства ў Нью-Ёрку

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей / З архіву Еўрарадыё

У Мінску шкадуюць пра закрыццё генконсульства нашай краіны ў Нью-Ёрку. Гэтага запатрабавалі ўлады ЗША. У МЗС Беларусі пракаментавалі такое рашэнне.

"Патрабаванне ЗША, прамым следствам якога з'яўляецца пагаршэнне ўмоў консульскага абслугоўвання беларускіх грамадзян, на справе дэманструе рэальны сэнс пастаянных заяваў амерыканскага боку аб "падтрымцы" і "клопаце" аб беларускім народзе", гаворыцца ў паведамленні прэс-службы беларускага знешнепалітычнага ведамства. Там просяць "грамадзян Беларусі і жыхароў ЗША" з разуменнем ставіцца "да нязручнасцяў". Цяпер консульскую дапамогу яны могуць атрымаць толькі ў пасольстве Беларусі ў Вашынгтоне.

Генконсульства РБ у Нью-Ёрку спыняе сваю працу 21 кастрычніка 2021-га. У МЗС Беларусі заявілі пра "новыя абмежаванні ЗША".

Як вядома, ЗША сёлета аднавілі ранейшыя санкцыі супраць афіцыйнага Мінска і ўводзяць новыя. Прычына — фальсіфікацыя вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, парушэнні правоў чалавека, наяўнасць соцень палітвязняў. У адказ з ініцыятывы ўладаў Беларусі быў да мінімума скарочаны штат пасольстваў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.