У Мінску рыхтуюцца збіраць ураджай бананаў
На Мінскай фабрыцы гародніны рыхтуюцца збіраць ураджай бананаў. Апошнія чатыры гады экзатычную расліну вырошчваюць тут з эксперыментальнымі мэтамі, пішуць "Мінск-навіны".
Ураджай бананаў збіраюць двойчы на год — у траўні і верасні, кажа галоўны аграном па ахове раслін фабрыкі Аляксандр Радушкевіч. Гэтым разам саспелі дзве галінкі вагой па 5 кг кожная. Бананы тут растуць мініяцюрныя — даўжынёй каля 10-15 см. Але, кажуць, вельмі салодкія. Іх аддадуць на дэгустацыю работнікам прадпрыемства.
Паведамляецца таксама, што для вырошчвання бананаў на прадпрыемстве не выкарыстоўваюць падкормку і лямпы: расліне хапае беларускага сонца.
Фота: minsknews.by