У Мінску разгоняць 20 стыхійных рынкаў

Адным з першых будзе ліквідаваны стыхійны рынак каля метро "Каменная горка", на які найчасцей скардзяцца гараджане.

Летась толькі ў Фрунзенскім раёне за несанкцыянаваны гандаль затрымалі больш за 200 чалавек. Але зараз міліцыя гэтым фактычна не займаецца, а ў адміністрацый раёнаў няма паўнамоцтваў. Ды і сумы штрафаў — ад 70 да 300 тысяч рублёў — гандляроў не палохаюць. Меры ўздзеяння прапануюць зрабіць больш жорсткімі.

Вось што сказала ў каментары тэлеканалу "Беларусь 1" Ніна Емяльянава, кіраўніца ўпраўлення гандлю і паслуг Мінскага гарвыканкама:

"Мы звярнуліся ў Мінгандаль з просьбай унесці змяненні ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і ўстанавіць штраф ад 5 да 10 базавых велічынь (ад 750 тысяч да 1 млн 500 тысяч рублёў — Еўрарадыё). Плюс прадугледзець канфіскацыю тавараў, якія рэалізуюцца незаконным шляхам".

Адзначым, што на сённяшні дзень у сталіцы больш за 20 харчовых рынкаў і прыкладна 1300 гандлёвых месцаў.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі