У Мінску прыхільнікі Лукашэнкі пікетуюць амбасаду Польшчы

У Мінску прыхільнікі Лукашэнкі пікетуюць амбасаду Польшчы

У Мінску ля амбасады Польшчы праходзіць мітынг прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі. Блогера Сцяпана Пуцілу прысутныя прапануюць зрабіць прэзідэнтам Польшчы. Таксама яны ўпэўненыя, што хтосці прэтэндуе на "іх любімую".

На акцыі таксама прысутнічаў чалавек, які трымаў плакат з патрабаваннем спыніць умяшанне ва ўнутраныя справы Беларусі. У сацсетках пра яго ўжо жартуюць, што ён памыліўся амбасадай. Такі самы плакат можна было пабачыць 31 жніўня на падобным пратэсце каля амбасады Літвы. Тады пратэст пад чырвона-зялёнымі сцягамі, па словах яго удзельнікаў, стаў рэакцыяй на ўвядзенне прыбалтыйскімі краінамі персанальных санкцый супраць Аляксандра Лукашэнкі і яшчэ 29 службовых асоб.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі