У Мінску пройдзе акцыя па льготным лячэнні ад алкаголю

Акцыя па ільготным лячэнні людзей, якія пакутуюць ад залежнасці ад алкаголю, метадам кадавання або падшыўкі пройдзе 28 лістапада ў Мінску. Як паведамляе БЕЛТА, у Гарадскім клінічным наркалагічным дыспансеры грамадзяне атрымаюць зніжку на лячэнне ў 50%. Запіс жадаючых паўдзельнічаць у акцыі праводзіцца ў рабочыя дні з 9.00 да 16.00 па тэлефоне 292-31-03.

Людзям, якія хочуць пазбавіцца ад згубнай звычкі, трэба ўстрымацца ад ужывання алкаголю не менш за 10 дзён да моманту кадавання або падшыўкі.

Нагадаем, падобную акцыю мінскі наркадыспансер праводзіць рэгулярна. Сёлета яна праходзіла амаль штомесяц, апошні раз — 31 кастрычніка. Звычайна ў дыспансер прыходзіць больш за 40 чалавек.

Агулам на ўліку ў наркалагічным дыспансеры знаходзіцца больш за 27 тысяч мінчукоў з сіндромам залежнасці ад алкаголю.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі