У Мінску пройдуць пісьменніцкія "чытанні ў абарону свабоды"

У Мінску пройдуць пісьменніцкія "чытанні ў абарону свабоды"

Беларускія літаратары ладзяць адкрытыя чытанні на знак салідарнасці "з усімі, хто ўдзельнічаў у сакавіцкіх пратэстах і дэманстрацыях і хто цяпер цярпіць пераслед і неабгрунтаваныя абвінавачанні", перадае Радыё "Свабода".

Акцыя пачнецца 18 красавіка ў 17.30 у мінскай кнігарні "Логвінаў" (праспект Незалежнасці, 37А). Уваход вольны.

У чытаннях возьмуць удзел Валянціна Аксак, Валянцін Акудовіч, Аляксей Андрэеў, Ігар Бабкоў, Павал Баркоўскі, Андрэй Бастунец, Альгерд Бахарэвіч, Міхаіл Баярын, Сабіна Брыло, Тацяна Вадалажская, Руслан Вашкевіч, Лявон Вольскі, Улад Вялічка, Адам Глобус, Віктар Жыбуль, Анатоль Івашчанка, Павел Касцюкевіч, Уладзь Лянкевіч, Уладзімір Мацкевіч, Уладзімер Някляеў, Сяргей Пукст, Антон Рудак, Дзмітрый Строцаў, Андрусь Такінданг, Андрэй Хадановіч, Юля Цімафеева, Cяргей Харэўскі, Тацяна Шчытцова, Аксана Шэлест.

Таксама арганізатары заклікаюць тых, хто хоча дапамагчы пацярпелым ад несправядлівых абвінавачанняў, удзельнічаць у зборы сродкаў кампаніі #BY_help.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі