7 лістапада ў Мінску прайшоў генеральны прагон мюзікла "Байкер". Прэм'ера гэтага спектакля паводле матываў рамана Шадэрло дэ Лакло "Небяспечныя сувязі" адбудзецца 8 лістапада на сцэне Палаца Рэспублікі.Як паведаміў БелаПАН аўтар праекта, старшыня мастацкага савета прадзюсарскага цэнтра "Спамаш" кампазітар Уладзімір Кандрусевіч, у аснове сюжэта — скандальны раман XVIII стагоддзя Шадэрло дэ Лакло "Небяспечныя сувязі", аднак яго дзеянне перанесена ў сучасную эпоху. Паводле гэтага твора неаднаразова здымаліся фільмы, але ў форме мюзікла
раман знайшоў увасабленне ўпершыню.Дыялогі да мюзікла напісаў яго
рэжысёр-пастаноўшчык заслужаны артыст Беларусі Генадзь Давыдзька. У
мюзікле шэсць асноўных персанажаў і 12 танцораў. Паводле слоў У.
Кандрусевіча, амаль усе артысты — з прадзюсарскага цэнтра "Спамаш",
аднак для мюзікла праводзіўся таксама і кастынг. У спектаклі занятыя:
удзельнік каманды КВЗ "ЧП", саліст групы "One hell thing" Ван Хельсінг,
фіналістка тэлепраекта канала РТР "Народны артыст — 2" Дарыя, выканаўчы
Іван Буслай, Алена Ланская і інш.
БелаПАН