У Мінску прайшла акцыя абаронцаў правоў жывёлаў

Акцыя ў абарону правоў жывёлаў прайшла ў Мінску ў нядзелю. Больш за 20 чалавек прыйшлі на плошчу перад Камароўскім рынкам і зладзілі пікет.  Яны трымалі ў руках расцяжку “Футра – гэта забойства” і раздавалі мінакам ўлёткі. Акцыя была прымеркаваная да Дзён дзеянняў супраць футравай індустрыі, якія праходзяць у свеце з 23 лістапада да 9 снежня.

Міліцыя абаронцам жывёлаў не перашкаджала.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі