Вы тут

У Мінску прапануюць вуліцу Фрунзэ перайменаваць у вуліцу Быкава

Мікалай Чаргінец. Фота: svaboda.org

У Мінску прапануюць Першамайскую вуліцу перайменаваць у вуліцу Фрунзэ, а апошнюю перайменаваць у вуліцу народнага пісьменніка Васіля Быкава (1924 — 2003). Пра гэта паведаміў старшыня Саюзу пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец.

Паводле яго слоў, у сталіцы мусіць з’явіцца помнік Быкаву. Магчыма, на скрыжаванні вуліц Бядулі і Казлова, каля кінатэатра “Мір”. Чаргінец гэтыя прапановы падтрымлівае, але калі праекты могуць быць рэалізаваныя, сказаць не змог, інфармуе Радыё Свабода.

Як вядома, менавіта на вуліцы Фрунзэ ў сталіцы знаходзіцца Дом літаратара.