У Мінску праходзіць малочны фэст

13 чэрвеня ў сталіцы праходзіць "МалочнаСакавіты фестываль Мінск-2009".

Дырэктар малочнага заводу № 1 Эдуард Чарняўскі заявіў: беларуская прадукцыя ў адрозненне ад большасці імпартнай — натуральная. "Дадаткі зведзеныя да мінімуму, прычым ненатуральных мы наогул не выкарыстоўваем. Імпартныя ёгурты, напрыклад, маюць тэрміны прыгоднасці да 3 месяцаў, а мамы купляюць іх сваім дзецям, не думаючы. Разам з тым нашы ёгурты больш натуральныя, бо маюць тэрмін прыгоднасці меншы за месяц", — падкрэсліў гендырэктар.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі