У Мінску павялічылі аплату за праезд у грамадскім транспарце

Кошт праезду ў грамадскім транспарце падвышаецца да 4 500 рублёў. Адпаведнае рашэнне Мінгарвыканкаму апублікаванае сёння на Нацыянальным прававым партале, паведамляе БЕЛТА. Рашэнне набывае моц адразу пасля апублікавання.

Талон у кіроўцы цяпер будзе каштаваць 5 тысяч, праезд у аўтобусах экспрэс-маршрутаў — 6 тысяч.

Кошт праязнога на месяц на адзін від транспарту цяпекр складае 202,5 тысячы рублёў, на паўмесяцы — 108 тысяч, на дэкаду — 71,3 тысячы рублёў.

На праязныя на два віды транспарту наступныя кошты: месяц — 270,3 тысячы, 142,4 тысячы, 95,1 тысячы рублёў. На тры віды транспарту адпаведна: 322,2 тысячы, 169,3 тысячы, 112,9 тысячы; на чатыры віды — 364,5 тысячы, 192 тысячы, 128 тысяч рублёў.

Праязны на аўтобус-экспрэс на месяц каштуе 270 тысяч, на паўмесяца — 114 тысячы, на дэкаду — 95 тысяч.

Папярэдняе падвышэнне коштаў на праезд у сталіцы было 9 жніўня. Тады праезд падаражэў з 3,7 тысячы да 4 тысяч рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі