У Мінску пасажырка пацярпела пры сутыкненні двух трамваяў

У Мінску пасажырка пацярпела пры сутыкненні двух трамваяў

На мінскай вуліцы Даўгабродскай 9 траўня ў 20.30 сутыкнуліся два трамваі. Пра ДТЗ парталу tut.by распавяла прадстаўніца ДАІ Заводскага раёна сталіцы Настасся Забаўская.

Паводле інфармацыі ДАІ, 42-гадовая кіроўца трамвая ехала па Даўгабродскай у напрамку вуліцы Пляханава. Наперадзе на шляхах стаяў трамвай, але кіроўца не знізіла хуткасць. У выніку адбылося сутыкненне двух трамваяў. 

Пры ДТЗ адна пасажырка трамвая атрымала траўмы рознай ступені цяжкасці і была дастаўленая ў лякарню.

ДТЗ прывяло да таго, што рух трамваяў быў спынены на 47 хвілінаў. На час прыпынку руху трамваяў дадаткова быў арганізаваны рух аўтобуснага і тралейбуснага маршрутаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі