У Мінску пакуль устрымліваюцца ад каментароў наконт дзеянняў Расіі

У Мінску пакуль устрымліваюцца ад каментароў наконт дзеянняў Расіі

У Смаленскай, Пскоўскай і Бранскай абласцях Расіі на мяжы з Беларуссю ўводзіцца рэжым памежнай зоны. Адпаведны загад падпісаў кіраўнік ФСБ РФ Аляксандр Бортнікаў, ён ужо апублікаваны і набудзе сілу з 7 лютага (дакумент можна пабачыць тут). На мяжы з нашай краінай з'явяцца "папераджальныя знакі", яе перасекчы можна будзе толькі ў пэўных месцах у вызначаны час.

Такое рашэнне Масквы магло стаць нечаканасцю для ўладаў Беларусі. Як інфармуе тэлеканал АНТ, у МЗС і Дзяржпамежкамітэце Беларусі пакуль устрымліваюцца ад каментароў наконт увядзення Расіяй рэжыму памежнай зоны.

Пакуль невядома, ці звязана з'яўленне загаду кіраўніка ФСБ з тым, што Беларусь з 12 лютага ўводзіць пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краін (пры ўездзе замежнікаў праз Нацыянальны аэрапорт Мінск). Дагэтуль мяжы паміж Беларуссю і Расіяй не было.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі