У Мінску пад воклічы “Жыве Беларусь!” ўшанавалі памяць Максіма Багдановіча

У Мінску адбылося ўшанаванне памяці таленавітага беларускага паэта Максіма Багдановіча (1891 - 1917), аўтара славутай “Пагоні”. Менавіта на сённяшні дзень прыпадаюць чарговыя ўгодкі яго дня нараджэння.  Пра тое, як пачаліся мерапрыемствы каля помніка паэту каля Опернага тэатру, Еўрарадыё распавёў маладафронтавец Алесь Круткін:

“Спачатку была "афіцыйная" частка, дзе пераважна былі людзі старэйшага пакалення. Было прыкладна каля 40 чалавек, выступалі літаратары. Пасля людзі ўсклалі белыя і чырвоныя кветкі і праспявалі “Магутны Божа” і крычалі “Жыве Беларусь!”.

Пасля гэтага да помніка падышлі каля 20 маладафронтаўцаў, якія прынеслі бел-чырвона-белы вянок і кветкі, таксама праспявалі рэлігійны гімн “Магутны Божа”. Кацярына Краснова распавяла прысутным пра творчасць Максіма Багдановіча, а Алесь Круткін – пра жыццёвы шлях паэта.

Праваахоўнікі ўдзельнікам ўшанавання памяці Багдановіча не заміналі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі