У Мінску пачынаецца суд над Дзмітрыем Паліенкам, пасяджэнне будзе закрытым

У Мінску пачынаецца суд над Дзмітрыем Паліенкам, пасяджэнне будзе закрытым

17 кастрычніка ў Мінску пачынаецца суд над актывістам анархістскага руху Дзмітрыем Паліенкам. Ён будзе праходзіць за закрытымі дзвярыма, паведамляе сайт Amnesty International.

"Суд над Дзмітрыем Паліенкам працягвае скрупулёзна задакументавааную гісторыю яго пераследу ўладамі за яго грамадскую дзейнасць. Беларускія ўлады павінны зняць з яго ўсе абвінавачанні, звязаныя з мірным ажыццяўленнем яго права на свабоду выказвання меркаванняў, а таксама адкрыць працэс над ім для грамадскасці і СМІ", — заявіла Айша Джанг, старэйшы кiраўнiк кампаній Amnesty International па Беларусі.

Раней Паліенка ўжо быў асуджаны на два гады калоніі за "прымяненне гвалту ў дачыненні да прадстаўніка ўлады" і вызвалены год таму. Але 20 сакавіка 2019 года ён бў зноў арыштаваны па падазрэнні ў "злосным хуліганстве" — нібыта распыліў пярцовы балончык у твар мужчыну, які зрабіў яму заўвагу. Сам абвінавачаны сцвярджае, што зрабіў гэта ў межах самаабароны. 

Пасля гэтага яму была прад'яўлена яшчэ тры крымінальныя абвінавачванні: "у абразе прадстаўніка ўлады", "у распальванні расавай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай нянавісці альбо варажды" і ў "апаганьванні будынкаў і нанясенні шкоды маёмасці". Гэтыя абвінавачванні звязаныя з графіці, якія нібыта Паліенка намаляваў. Amnesty International мяркуе, што ўлады пераследуюць Паліенку за яго актывістскую дзейнасць.

"Amnesty International разгледзела яго справу і прыйшла да высновы, што па крайняй меры тры абвінавачанні ў дачыненні да яго з'яўляюцца незаконнымі і павінны быць неадкладна знятыя", — дадае Айша Джанг. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі