У Мінску пачынае працаваць Uber

У Мінску пачынае працаваць Uber

Сёння, 5 лістапада, сэрвіс Uber афіцыйна запусціўся ў Мінску, заявілі прадстаўнікі кампаніі падчас канферэнцыі, што ладзілася ў сталіцы.

У мабільным дадатку ўжо можна замовіць першыя машыны. 

Сэрвіс адразу дарыць промакод на адну бясплатную паездку да 250 тысяч рублёў.

На жаль, у Беларусі пакуль працуе толькі Uber BLACK — больш камфартабельная перавозка ў лепшых машынах па адпаведнай цане. Але чакаецца з'яўленне і значна больш масавага і таннага UberX.

На дадзены момант цана падачы аўтамабіля складае 45 тысяч. Мінімальны кошт паездкі – 60 тысяч. А тарыф за 1 км роўны 7 тысяч рублёў.

У Мінску пачынае працаваць Uber

Сэрвіс Uber працуе ў выглядзе мабільнага дадатку і падбірае паводле вашага месцазнаходжання найбліжэйшага кіроўцу. Для гэтага неабавязкова нават ведаць адрас.

Сістэма падбірае машыну (указваюцца дадзеныя аўто і кіроўцы) і паказвае яе месцазнаходжанне на карце.

Адной з асаблівасцяў Uber у Беларусі будзе тое, што перавозкамі будуць займацца толькі юрыдычныя асобы або індывідуальныя прадпрымальнікі, якія маюць адпаведную ліцэнзію. А аплата будзе здзяйсняцца як і ў іншых гарадах, дзе працуе Uber. У спампаваным дадатку трэба зарэгістраваць банкаўскую картку, і аплата здымецца аўтаматычна пасля паездкі, распавядае прадстаўнік сэрвіса.

Карыстальнікі таксама скардзяцца, што беларускія карткі часам не прывязваюцца да сервіса. Некаторыя кажуць, што ў іх пасля рэгістрацыі спрабавалі спісаць 10 тысяч. На што прадстаўнік кампаніі адказаў, што дадатак працуе пакуль у тэставым рэжыме і могуць узнікаць некаторыя накладкі.

Дарэчы карыстацца сэрвісам можна аднолькава ва ўсіх 360 гарадах, дзе працуе Uber. Для гэтага не патрэбна новая рэгістрацыя. Грошы будуць спісвацца з вашай карткі па курсе.

Нагадаем, што Uber была заснаваная ў 2009 годзе амерыканцамі Трэвісам Каланікам і Гарэтам Кэмпам. Дзейнасць сэрвісу выклікала канфліктныя сітуацыі і пратэсты ў мностве краін, у тым ліку Францыі, Германіі, Італіі і Нідэрландах.

Фота: Uber Taxi

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі