У Мінску пачаўся суд над экс-міністрам лясной гаспадаркі
![Віталь Дрожжа / sb.by](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/drozza-0812.jpg.webp?itok=7eevIOTn)
Віталь Дрожжа / sb.by
У Мінскім гарадскім судзе пачаўся разгляд крымінальнай справы былога міністра лясной гаспадаркі Беларусі Віталя Дрожжы, перадае БЕЛТА.
Высокапастаўленага чыноўніка вінавацяць у хабарніцтве. Ён знаходзіцца пад вартай. Падрабязнасці справы грамадскасці не паведамляліся.
На пасаду міністра Віталь Дрожжа быў прызначаны ў красавіку 2018 года. Яго папярэднік Міхаіл Амельяновіч быў звольнены за непрыняццё мер па барацьбе з карупцыяй і эканамічныя правапарушэнні ў падведамасных арганізацыях.
А ў траўні 2022-га Лукашэнка звольніў ужо Дрожжу ў сувязі з правінай, несумяшчальнай са знаходжаннем на дзяржаўнай службе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.