У Мінску пачалі судзіць анархіста-палітвязня Дзмітрыя Дубоўскага

Дзмітрый Дубоўскі ў судзе / sb.by

У Мінску пачалі судзіць анархіста-палітвязня Дзмітрыя Дубоўскага. У снежні мінулага года ён быў асуджаны на 18 гадоў калоніі за "тэрарызм". Цяпер Дубоўскага абвінавачваюць у "серыі падпалаў" у 2009-2010 гадах: у закідванні дымавой шашкі на тэрыторыю Мінабароны РБ у Мінску, у закідванні "кактэйлямі Молатава" пасольства Расіі, у нападзе на міліцэйскі пастарунак у Салігорску і іншых акцыях, пішуць прапагандысты.

Віну Дзмітрый Дубоўскі не прызнае. Свой удзел ён пацвердзіў толькі ў акцыі ў Салігорску. "Але я не лічу свае дзеянні злачыннымі і не згодны з кваліфікацыяй", — сказаў палітвязень.

Дубоўскаму 36 гадоў. За кратамі ён з 28 кастрычніка 2020 года. Пасля затрымання яго катавалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.