У Мінску пабіты тэмпературны рэкорд

Тэмпературны рэкорд быў пабіты ў Мінску днём 15 лістапада, паведамляе БелаПАН. Як паведамілі у Рэспубліканскім гідраметэацэнтры, слупок тэрмометра ў сталіцы падняўся да адзнакі плюс 13 градусаў. Ранейшы рэкорд складаў плюс 11 градусаў і быў устаноўлены ў 2000 годзе. Адхіленне сярэднесутачнай тэмпературы ад нормы склала амаль 9 градусаў.

Рэкорд месяца для сталіцы складае 16 градусаў. Зафіксаваны 1 лістапада 1926 года.

Сёння ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. У асобных раёнах невялікія дажджы. Месцамі туман. Вецер пераменных напрамкаў 3—8 м/с. Тэмпература паветра днём плюс 5—11 градусаў, на паўднёвым усходзе да плюс 14.