У Мінску на жанчыну звалілася цагляная сцяна

У Мінску падчас пракладвання каналізацыі жанчыну прыціснула цаглянай сцяной. Цяпер пацярпелая ў цяжкім стане знаходзіцца ў лякарні, а ў прычынах трагедыі разбіраецца пракуратура. На месца здарэння ратавальнікі прыбылі літаральна праз некалькі хвілін пасля паведамлення на дыспетчарскі пульт. Пацярпелая — 59-гадовая працаўніца чацвёртага будаўнічага ўпраўлення. Жанчына праводзіла замеры ў катлаване на глыбіні трох метраў.

Нечакана яе накрыла цагляным мурам. Жанчыне прыціснула ногі. Каля дзвюх гадзін супрацоўнікі МНС даставалі яе з-пад завалаў. У лякарні пацярпелай зрабілі аперацыю, цяпер яна знаходзіцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане.

АНТ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі