У Мінску на 20% падаражэе праезд у таксоўках

Праезд у таксоўках даражэе ў беларускай сталіцы. Большасць перавозчыкаў ужо зарэгістравалі новыя тарыфы. Максімальны кошт праезду ўзрос на 20%. БЕЛТА адзначае, што з-за канкурэнцыі на рынку не ўсе перавозчыкі пойдуць на павелічэнне кошту праезду. Больш таго, раней некаторыя з іх нават зніжалі яго з мэтай прыцягнення кліентаў.

Нагадаем, апошняе падаражэнне таксовак у сталіцы адбылося ў лістападзе 2007 года - з 1000 да 1320 рублёў.

У Мінску дзейнічае 12 дыспетчарскіх службаў таксі, агулам па вуліцах горада курсуюць каля 3,5 тыс. машынаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі