У Мінску людзей становіцца ўсё больш, а ў Беларусі - менш

Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 студзеня бягучага года, паводле папярэдніх звестак, склала 9 мільёнаў 671 тысяча 400 чалавек. За мінулы год жыхароў краіны стала менш на 18400 чалавек.
За 2008 год колькасць насельніцтва павялічылася толькі ў Мінску - з 1 млн 814,8 тыс. чалавек да 1 млн 828,9 тыс. У астатніх рэгіёнах краіны адзначана памяншэнне колькасці жыхароў. Летась у Беларусі нарадзіліся 107 тысяч 900 дзяцей. Гэта на 4500 дзетак больш у параўнанні з 2007 годам, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі