У Мінску кіроўца Uber збіў насмерць пешахода

У Мінску кіроўца Uber збіў насмерць пешахода

У Мінску кіроўца Uber здзейсніў ДТЗ, у якім загінуў пешаход. Як перадае TUT.by са спасылкай на сталічную ДАІ, здарэнне адбылося каля першай ночы 23 снежня. 57-гадовы мужчына пераходзіў дарогу па нерэгуляваным пераходзе на скрыжаванні вуліцы Ванеева з 2-м Веласіпедным завулкам. У той момант святлафор на пераходзе быў у рэжыме жоўтага мільгацення.

З боку праспекта Ракасоўскага ў кірунку вуліцы Маякоўскага рухаўся Volksvagen Polo, за рулём якога быў 26-гадовы кіроўца. Машына збіла пешахода насмерць. Вядзецца праверка па факце здарэння.

 

У Мінску кіроўца Uber збіў насмерць пешахода

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі