Вы тут

У Мінску адзначаць народзіны паэта Анатоля Сыса

Паэт Анатоль Сыс / vytoki.net

25 кастрычніка ў канферэнц-зале гатэля "Мінск" прыхільнікі беларускай паэзіі адзначаць 60-годдзе з дня нараджэння Анатоля Сыса. Гэта той самы паэт, што напісаў верш  "Адпусціце мяне, Курапаты". Многія рэпосцяць яго зараз, нават не ведаючы аўтарства. Але Анатоль Сыс стаўся адной з найбольш яркіх постацяў белліту 90-х.

У чым унікальнасць ягонай творчасці? Як захоўвалася памяць пра паэта пасля яго смерці? Што адбываецца ў ягонай роднай вёсцы?

Пра гэта ды іншае размаўляем з намеснікам старшыні саюза Беларускіх пісьменнікаў Усеваладам Сцебуракам і са спявачкай Касяй Камоцкай