У Мінску адкрылася выстава польскага плаката

Выстава "Польскі плакат XXI стагоддзя — у асяроддзі Галерэі плаката ў Кракаве" адкрылася 27 траўня ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску. У экспазіцыі больш за 70 плакатаў 20 маладых польскіх аўтараў — графікаў, жывапісцаў і дызайнераў. Сярод іх плакаты аўтарскія, а таксама звязаныя з музыкай, культурай тэатру, кіно і выставаў, творы, прысвечаныя спорту, рэкламе і падзеям грамадскага жыцця.

Выступаючы на адкрыцці, старшыня Беларускага звяза дызайнераў Зміцер Сурскі назваў выставу ўнікальнай, бо яна дэманструе дасягненні польскага плаката апошніх гадоў.

Выстава працуе да 16 чэрвеня.

БелаПАН