У Мінску адчыняецца першы навагодні базар

У Мінску сёння, 23 верасня адчыняецца першы навагодні базар. 100-дзённы адлік да свята пачынае сталічны ЦУМ. Базар будзе знаходзіцца ў асобнай секцыі ўнівермага. Пакупнікам абяцаюць “унікальную таварную і коштавую прапанову навагодняга асартыменту” — ад ялінак да сувеніраў. Апроч разнастайных упрыгожанняў, сёлета ў ЦУМе будуць прадаваць ялінкі нестандартных колераў — фіялетавага і салатавага. Прадстаўнікі гандлёвага прадпрыемства сцвярджаюць, што гэта трэнд сёлетняга сезону.

Сёння адбудзецца ўрачыстае адкрыццё навагодняга базару, на якім святочную атмасферу створаць казачныя персанажы — "Ёлка", "Снежны чалавек", "Эльза" і "Олаф", жывая скульптура "Гадзіншчык" і, вядома ж, Дзед Мароз са Снягуркай. Падрыхтаваныя памятныя сувеніры з сімвалам 2017 года — Вогненым пеўнем, перадае БЕЛТА.