У Мінску абралі паўфіналістак конкурсу прыгажосці "Міс Беларусь — 2008"

У Мінску выбраныя паўфіналісткі нацыянальнага конкурсу прыгажосці "Міс Беларусь — 2008" — па 12 дзяўчат ад кожнай вобласці і сталіцы.
Нагадаем, 14 лютага ў Мінск былі запрошаны па 24 дзяўчыны ад кожнай вобласці і сталіцы, якія прайшлі рэгіянальныя кастынгі. Адборы адбыліся ў студзені—лютым у 15 буйных гарадах краіны.

Прэтэндэнткі на званне "Міс Беларусь — 2008" прайшлі заняткі па харэаграфіі і дэфіле, а таксама чарговы кастынг: 16 лютага журы конкурсу выбрала паўфіналістак. 25 лютага пачнуцца запісы тэлевізійных шоу "Міс Беларусь — 2008", што будуць паказаны на тэлеканале АНТ у сакавіку.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі