У Мінску 7-гадовы хлопчык захрас нагой у ровары (фота)

У Мінску 7-гадовы хлопчык захрас нагой у ровары (фота)

7-гадовага хлопчыка, які захрас у ровары, выратоўвалі спецыялісты сталічнага МНС. Здарэнне адбылося ўвечары 8 верасня ў двары дома па вуліцы Прушынскіх. Нага дзіця апынулася заціснутай паміж педаллю і рамай. Маці хлопцы выклікала выратавальнікаў.

Супрацоўнікі МНС распілавалі ровар пры дапамозе спецыяльнага абсталявання і вызвалілі пацярпелага хлопчыка. Затым дзіця адвезлі ў лякарню. Там малому аказалі дапамогу і адпусцілі дадому. Паводле медыкаў, хлопчыка атрымаў удар і драпіны левай галёнкі, перадае прэс-служба МНС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі