У Мінску 4-гадовая дзяўчынка трапіла пад аўтамабіль Mazda

У Мінску 4-гадовая дзяўчынка трапіла пад аўтамабіль Mazda

У Мінску 4-гадовая дзяўчынка трапіла пад аўтамабіль Mazda. Здарэнне адбылося на вуліцы Новавіленскай. Як інфармуе сайт abw.by, дзяўчынка ўцякла ад бабулі, якая не паспела яе схапіць, і выбегла на праезную частку па-за пешаходным пераходам. Дзіця атрымала траўмы і было шпіталізаванае.

Адзначаецца, што ў дзяўчынкі адкрыты пералом правай галёнкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі