У Мінску 29-гадовы грамадзянін Расіі напаў на жанчыну

У Мінску затрымалі 29-гадовага грамадзяніна Расіі. За адзін дзень ён здзейсніў рабунак і замах на рабунак. Як інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі, спачатку ён напаў на свайго новага знаёмага, з якім пазнаёміўся ўначы каля адной з крамаў, а пасля распіваў спіртныя напоі. Ён ударыў яго, а калі мужчына ўпаў на зямлю і страціў прытомнасць, забраў куртку, красоўкі, гадзіннік і ўцёк.

Праз некалькі гадзінаў расіянін пазнаёміўся з жанчынай, якая запрасіла яго дахаты. У пад'ездзе яе дома мужчына вырваў у мінчанкі сумку і кінуўся ўцякаць. Аднак у двары дома яго затрымалі міліцыянеры і байцы в/ч 5448.

У адносінах грамадзяніна Расіі распачалі дзве крымінальныя справы. Яму пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі. Раней мужчына ўжо меў праблемы з законам.

Фота: ria.ru