У мінскім заапарку праводзяць эксперымент з казачай аховай

Беларускае казацтва прыступіла да аховы мінскага заапарка. Як паведамляе "Интерфакс", начальнік асветніцкага аддзела заапарка Аляксандр Строганаў тлумачыць гэта правядзеннем "эксперымента", а пра сталую ахову пакуль казаць рана.
Намеснік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка ў інтэрв'ю Еўрарадыё звярнуў увагу на тое, што ўлады мусілі б быць паслядоўныя і дазволіць дэмакратычныя актывістам легальна ахоўваць Курапаты.

Вінцук Вячорка:
"Гэта псеўдаказацтва ў Беларусі і выкарыстанне яго дзеля парамілітарных задачаў выглядае дзіўным. Адмаўляюць грамадскім арганізацыям і дэмакратычным структурам у легалізацыі дзяжурства аховы ў Курапатах, а ўсялякім "ряженным", якія не маюць ніякіх каранёў у Беларусі, даручаюць вось такую міліцэйскую функцыю. Павінна быць паслядоўнасць".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі