У мінскім Сухараве тралейбус урэзаўся ў прыпаркаваныя аўто
Дарожная аварыя з удзелам тралейбуса здарылася раніцай 3 кастрычніка ў сталічным мікрараёне Сухарава. Каля 7.30 тралейбус маршрута №7 рухаўся па вуліцы Шаранговіча і раптам выехаў на сустрэчную паласу. Затым ён урэзаўся ў прыпаркаваныя аўтамабілі і спыніўся, перадае БелаПАН.
Прычынай здарэння стала кепскае самаадчуванне кіроўцы тралейбуса — ён страціў прытомнасць. У выніку інцыдэнту пасажыры не пацярпелі, а кіроўцу забрала хуткая дапамога.
Фота з архіву