У Мінскім раёне п’яны кіроўца заснуў у скрадзенай машыне (фота)

У Мінскім раёне п’яны кіроўца заснуў у скрадзенай машыне (фота)

19-гадовы жыхар вёскі Курковічы Мінскага раёна здзейсніў цэлы букет правапарушэнняў. Спачатку ён, будучы нецвярозым, учыніў бойку. Потым скраў чужое аўто і здзейсніў на ім ДТЗ. Гэтага было мала: хлопец паехаў на тым самым аўто ў пасёлак Самахвалавічы і заснуў за рулём.

Раніцай 19 лістапада жыхары аднаго з дамоў у Курковічах убачылі паваленую ўязную браму на сваім участку. Побач з пашкоджанай брамай валяліся часткі аўто, але самой машыны не было. У той жа час у міліцыю паступіла паведамленне пра ўгон “Мазды”, якая належала аднаму з вяскоўцаў.

Пад падазрэнне трапіў хлопец, які ўжо пападаўся за язду ў нецвярозым стане. Праваахоўнікі высветлілі, што напярэдадні ён выпіваў з кампаніяй. Выйшаўшы на вуліцу, ён пабачыў машыну аднавяскоўца. Машына была незамкнёная, у замку віселі ключы.

Шукальнік прыгодай вырашыў пакатацца, але тут умяшаўся ўладальнік аўто. Хлопец не стаў цырымоніцца і пабіў гаспадара. Калі ж той пайшоў спаць, малады чалавек узяў машыну і паехаў катацца. Падчас катання па вёсцы ён урэзаўся ў чужую браму. Затым ён вырашыў з’ездзіць па сваіх справах у пасёлак Самахвалавічы. На адваротным шляху ён заснуў за рулём, даехаўшы толькі да ўскраіны вёскі.

Калі ён прачнуўся, то не змог завесці чужую машыну. Тады ён зачыніў аўто, ключы аднёс у дом яе гаспадара, а сам пайшоў дадому адсыпацца.

Парушальніка затрымалі дома. Падчас медагляду ў яго ў крыві знайшлі 2,4 праміле алкаголю — пасля прыкладна 10 гадзінаў сну. Хлопец распавёў, што хацеў прадаць чужую машыну, але яна паламалася.

На парушальніка склалі чатыры адміністратыўныя пратаколы, піша Onliner.by

Фота: ДАІ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі